08 октября, 2024

Тел: +375 17 323 08 79 - приемная | E-Mail: oo.beloi@yandex.by | Адрес: 220012, г.Минск, ул.Калинина, 7

Хуткасць лечыць душу

Хуткасць лечыць душу«Перашкод няма»: як прафесiйны iнструктар прапанаваў iнвалiдам-калясачнiкам заняцца актыўнымi вiдамi воднага спорту.

«Калі Дзяніс Васілевіч, стваральнік праекта «Асобы падыход», спытаў на злёце інвалідаў-калясачнікаў «Палескія зоры», хто хоча прыняць удзел у адаптаваных відах спорту, я жартам пацікавіўся: «А вы «шыйнічкаў» бераце?» У людзей з траўмай шыйных пазванкоў большая частка цела не працуе, якiя ўжо тут забавы. А ён сказаў: «Бяром!» Спачатку было страшна, а потым… Гэта першыя яркія ўражанні за пяць гадоў — пасля маёй траў-мы». Так гаворыць Уладзімір Уласаў, iнвалiд-калясачнiк. Ён адзін з першых выпрабаваў магчымасці новай iнклюзiўнай праграмы. Мяркуючы па яго аповедзе, навінка стала адкрыццём, чымсьці сапраўды неабходным для многiх людзей, якія аказалiся ў палоне ў iнвалiднага крэсла. Карэспандэнт «Р» даведалася пра ўсе падрабязнасці.

Напрыканцы жніўня і ў пачатку верасня «Асобы падыход» правядзе яшчэ дзве трэніроўкі.

Фота з архіва герояў матэрыялу

Уявіце, што людзі з траўмамі пазваночніка катаюцца на гідрацыклах, на цюбінгах цi водных лыжах. Насамрэч у многіх краінах свету гэта ўжо даўно норма. У клубах для аматараў водных экстрэмальных відаў спорту займаюцца людзі, якія маюць інваліднасць, і цалкам здаровыя — разам, бо клубы інклюзіўныя. Гэтую ідэю ўкараніць у нас захацеў Дзяніс Васілевіч, прафесійны трэнер па вяслярных відах спорту, а таксама інструктар па актыўнай рэабілітацыі:

— Я працую з людзьмі з інваліднасцю даўно, і не проста працую: у мяне мама з інваліднасцю. У 2012 годзе пачаў займацца актыўнай рэабілітацыяй людзей з траўмай спіннога мозгу — мяне запрасіла Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў паспрабаваць сябе ў якасці інструктара па агульнай фізічнай падрыхтоўцы і плаванні. Адтуль усё і пачалося. Разумеў і бачыў, што няма асаблівых перашкод у такіх людзей. У нашых сілах адаптаваць тое, што можам, каб ім было прасцей.

Стажыроўкі, камандзіроўкі, паездкі ў еўрапейскія краіны і ЗША — паціху Дзяніс набраўся вопыту. Да таго ж вада заўсёды была блізкая яму — значыць, трэба было працаваць у гэтым кірунку. Яшчэ адна нагода падмацавала ідэю: чалавек у адкрытай прасторы адчувае сябе незалежным. Калі ён увесь час прыкаваны да інваліднай каляскі, то такія рэчы, як плаванне ў басейне, у адкрытым вадаёме, у цэлым знаходжанне каля вады без каляскі, даюць пачуццё незалежнасці, і чалавек не думае аб сваёй інваліднасці.

На конкурсе праект «Асаблівы падыход» стаў фіналістам і атрымаў фінансавую дапамогу ад мецэнатаў Social Weekend. На атрыманыя сродкі купілi абсталяванне, прыстасаванні, некаторыя з іх рабілі на заказ, нешта майстравалі і самі. І вось упершыню выпрабавалі адаптаваныя віды воднага спорту ля Нароўлі на злёце «Палескія зоры».

— Водныя лыжы — складаная штука, таму для пачатку мы вырашылі пракаціцца на цюбінгу, які будзе цягнуць гідраскутар. Колькі было эмоцый! З яго не хацелі злазіць. Пачуццё хуткасці, свабоды, нават я сам не чакаў такой рэакцыі, — Дзяніс Васілевіч натхнёны, бо падчас першага маштабнага апрабавання ён убачыў, што яго праект будзе жыць і развівацца. Больш за тое, яму ўжо патэлефанавалі з мінскай фірмы, якая займаецца пракатам сапбордаў. Яны не ведалі, што ўвогуле можна катацца і людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

Спорт, кажа Дзяніс, толькі зачэпка. «Асаблівы падыход» — гэта, хутчэй, праект пра тое, што няма абмежаванняў:

— Лічу, што праект больш чым адбыўся, таму што вялікая колькасць людзей хоча паспрабаваць адаптыўныя віды спорту, шмат хто жадае расказаць пра нас, значыць, праблема людзей з інваліднасцю будзе на слыху. Я бачыў тых, хто не хоча жыць пасля траўмы, а цяпер яны нараджаюць дзетак і адкрываюць уласны бізнес. У нашых сілах уключыць гэтых людзей у сацыяльнае, эканамічнае жыццё краіны.

Аб тым, што такія забавы неабходныя, гаворыць і Таццяна Дубадзел, у якой пералом паяснічнага аддзела пазваночніка:

— Мне вельмі спадабалася катацца на цюбінгу! Хлопцы адказна падышлі да праекта: бяспека выканана, на мяне надзелі выратавальную камізэльку, усё расказалі, разам сеў на «ватрушку» валанцёр, які страхаваў. У мае задачы ўваходзіла ўзяцца за ручкі, і калі крануўся гідраскутар, валанцёр расказваў, як трымаць раўнавагу, куды нахі-ляцца. Гэта было неверагодна!

Так, а што далей? Дзяніс Ва-сілевіч гаворыць, акрамя таго абсталявання, якое ўжо ёсць, каманда «Асаблівага падыходу» дакупіць байдаркі, каяк, вейкборд і ўкараніць дайвінг на адкрытых водах — усё адаптаванае. Дарэчы, ёсць задума, што арганізаваць зімой. Але пакуль у канцы жніўня — пачатку верасня яшчэ два разы каманда праекта арганізуе летнія водныя забавы са сваімі прыладамі. Ужо некалькі груп з Ліды і Мінска сказалі, што чакаюць з нецярпеннем новых летніх адчуванняў.

Беларусь сегодня

Похожие посты

Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к содержимому