15 октября, 2024

Тел: +375 17 323 08 79 - приемная | E-Mail: oo.beloi@yandex.by | Адрес: 220012, г.Минск, ул.Калинина, 7

Адзiнокiм прадастаўляецца кулон

Адзiнокiм прадастаўляецца кулонКулон можа дапамагчы людзям, схільным да інсульту, інфаркту і іншых захворванняў.

Геолокация, датчик падения, экстренный вызов – в Минске протестировали новый гаджет для пожилых и инвалидов.

У краіне з’явілася першая сістэма маніторынгу і экстраннага выкліку «хуткай» для пенсіянераў і людзей з абмежаванымі магчымасцямі. З дапамогай маленькага кулона з кнопкай SOS работнікі службы «Лінія жыцця 24» могуць адсачыць, дзе знаходзіцца чалавек, які трапіў у бяду, і высветліць, ці патрэбны яму ўрачы, міліцыя ці ратавальнікі. Карэспандэнт «Р» пратэсціравала прыладу і падзяжурыла з аператарам call-цэнтра, куды паступаюць SOS-званкі.

10 гадзін раніцы: у навушніках перад маніторам у call-цэнтры службы «Лінія жыцця 24» дзяжурыць аператар Юлія Мату­севіч. Па адукацыі яна — мед­сястра. Скончыла медыцын­скае вучылішча і Гродзенскі меды­цынскі ўні­версітэт. Мець адпаведную адукацыю і практычны вопыт працы ў мед­установах — абавязковая ўмова, каб стаць аператарам службы. Аказваць дапамогу пажылым людзям дыстанцыйна — справа няпростая, прызнаецца Юлія:

— Як гэта працуе? Адным націскам кнопкі SOS на спецыяльным кулоне, які выконвае функцыю тэлефона з убудаванай SIM-картай, карыстальнік імгненна звязваецца з нашым кругласутачным цэнтрам дапа­могі. Далей аператар высвятляе прычыну выкліку, вырашае, ці трэба накіраваць да чалавека «хуткую дапамогу» або іншыя службы. Часам дастаткова пагаварыць, супакоіць чалавека. Таксама мы можам патэлефанаваць блізкім пенсіянера ці інваліда. Але не ў нашай кампетэнцыі прызначаць лекавыя прэпараты. Можам толькі дыстанцыйна аказваць даўрачэбную дапамогу.

Адзiнокiм прадастаўляецца кулон
Адзiнокiм прадастаўляецца кулон

На маніторы Юліі — карта Мінска з падпісанымі зялёнымі кропкамі. Гэта карыстальнікі службы «Лінія жыцця 24». У кожнага з іх — свая «картка», якую трэба запоўніць пры набыцці кулона. Патрабуецца пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку, захворванні, алергічныя рэакцыі, тэлефоны блізкіх і нумары тых, у каго ёсць ключы ад кватэры. Праект паспяхова прайшоў тэставы перыяд з 10 ліпеня па 15 жніўня: тады кулоны раздалі хворым з парушэннямі зроку, пенсіянерам, якія пражываюць асобна, інвалідам-калясачнікам, расказвае аператар і ўспамінае звароты карыстальнікаў:

— Адной пенсіянерцы спа­трэбілася дапамога, калі яна зламала руку. Часта вызначалі месцазнаходжанне тых, хто заблукаў у горадзе. Камусьці мы раілі, што рабіць, калі павышаецца ціск у спякоту, кагосьці проста супа­койвалі. Падчас тэста выявілі і праблему сацыяльнай ізаляцыі пенсіянераў. Некаторыя тэлефанавалі кожную раніцу ці вечар, каб проста расказаць, як у іх справы. Лінія для гэтага не прызначана, і мы стараліся карэктна даць ім гэта зразумець…

Прылада ўяўляе невя­лікі кулон з адной кнопкай — для SOS-выкліку. Ён аснашчаны досыць магутным дынамікам, што забяспечвае добрую гучнасць сувязі. Таксама ў гэтай «кропельцы» знаходзіцца датчык падзення. Калі карыстальнік па нейкай прычыне ўпаў, то аператар call-цэнтра з ім звяжацца і, калі трэба, выкліча дапамогу. Спрабуем.

— Пасля таго як кулон падае — ідзе дзесяць гучных гудкоў. Калі ў карыстальніка ўсё ў парадку, то ён націскае на тую ж кнопку SOS і адмяняе званок. Калі ёсць нейкая праблема, то пасля 10 секунд кулон аўтаматычна звязвае карыстальніка з намі, — дэманструе Юлія Матусевіч.

Бабуля ўпала, а дапамагчы няма каму, стан да прыезду ўрача значна пагоршыўся — з такой сітуацыяй у свой час сутыкнуліся заснавальнікі службы дапамогі «Лінія жыцця 24». Маладыя энтузіясты пачалі шукаць спосаб прадухіліць падобныя выпадкі, распавядае кіраўнік службы Алена Марыгероўская:

— Мы вывучалі міжнародны вопыт, і аказалася, што кнопкі дапамогі існуюць у многіх краі­нах. Падумалі: чаму б не паспрабаваць у нас? Катэгорыя асоб, якім такі кулон можа дапа­магчы, вялікая: людзі, схіль­ныя да інсульту, інфаркту, дыя­бетыкі, пацыенты з дэменцыяй, анкалогіяй, эпілепсіяй, парушэннямі зроку. Кулоны заказаны ў кітайскіх вытворцаў: яны сертыфікаваны ў Бе­ла­русі і прайшлі неабходныя праверкі. Вядома, створана адпавед­нае праграмнае за­беспячэнне, прапісаны коды — пры­стасаванні патрабавалася адаптаваць пад наша асяроддзе. Плануем у будучыні распаўсюдзіць іх у рэгіёнах. Кошт карыстання адрозніваецца ў залежнасці ад тэрміну абслугоўвання. Напрыклад, 3 месяцы абыдуцца ў суму каля 50 рублёў. Думаю, сэрвіс ацэняць людзі, якія самі не могуць прыглядаць за сваімі пажылымі сваякамі, але хочуць быць упэўненыя ў тым, што дапамога — заўсёды даступная.

Зараз служба «Лінія жыцця 24» вядзе дыялог з дзяржорганамі, каб забяспечыць кулонамі ветэранаў працы, вайны і адзінокіх пенсіянераў.
ДАРЭЧЫ

Міністэрства працы і сацыяль­най абароны: на 1 ліпеня 2018 года ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання на ўліку стаяць 133 651 адзі­нокі пажылы чалавек і 632 047 пен­сіянераў, якія пражываюць асобна.

Беларусь Сегодня

Похожие посты

Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к содержимому